1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

Нарушители попали в фотоловушку

Трапілі ў фоталавушкі
 
У сакавіку была выяўлена незаконная высечка лесу ў адным з кварталаў дзяржаўнага фонду на тэрыторыі Шумілінскага лясгаса. Для вызначэння асобы, якая ажыццяўляла незаконную высечку, была ўстаноўлена фотапастка. Яе работа не прымусіла сябе доўга чакаць: у адзін з выхадных дзён былі зроблены здымкі браканьера, а на працягу гадзіны ён быў затрыманы. Зараз вядзецца следства.
З 26 красавіка ў сувязі з высокай пажаранай небяспекай на тэрыторыі Шумілінскага раёна была ўведзена забарона на наведванне лясоў. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аказала вялікую дапамогу ў апавяшчэнні грамадзян пра дадзеную забарону праз накіраванні грамадзянам СМС-паведамленняў. Тым не менш, не ўсе ўспрынялі абставіны належным чынам і прадоўжылі наведваць лясныя масівы.
Так у адным з кварталаў Мікіціхінскага лясніцтва ў перыяд забароны былі зафіксаваны фотапасткай трое грамадзян. Вядуцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб дадзеных грамадзян.
Аляксандр ЛАБЫНЦАЎ,
дырэктар ДЛГУ Шумілінскі лясгас”
Надрукавана ў №43 ад 04.06.2019 г.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 

 

 

 

blind