1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

«Экамір» працуе ў дэндрапарку

«Экамір» працуе ў дэндрапарку
Выдатная магчымасць не сядзець дома – галоўная прычына таго, што сямёра маладых хлопцаў і дзяўчат, вучняў Шумілінскай СШ №1 і №2, членаў БРСМ, адправіліся на работу ў створаны на базе Шумілінскага лясгаса студатрад “Экамір” імя Героя Савецкага Саюза Д. М. Мінчугова.

Ну, і такім чынам, канешне ж, крыху падзарабіць. Кіраўніцтва атрадам узяў на сябе малады педагог-псіхолаг СШ №1 Аляксандр Сядзельнікаў, каардынатарам выступіла в. а. першага сакратара райкама ГА БРСМ Вікторыя Бяляева.
Сёння ў іх апошні рабочы дзень. Маладыя людзі кажуць, што ніколькі не змарыліся, а наадварот, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый і ад самой работы, і ад ўзаемін, і ад адчування сваёй карыснасці. Нават дажджліваму і халаднаватаму надвор’ю не ўдалося сапсаваць ім настрой. 12 дзён падлеткі працавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі дэндрапарка, займаліся чаранкаваннем каштоўных парод дрэў і кустоў, зборам шышак, іншымі справамі.
Трое з іх не першы год выкарыстоўваюць летнія канікулы для таго, каб крыху зарабіць грошай на свае ўласныя патрэбы. Летась яны таксама працавалі ў лясгасе і засталіся вельмі задаволены і арганізацыяй працы, і атрыманай зар-платай. А Анастасія Лаўрова і Анастасія Сторажава прызналіся, што ўжо знайшлі сабе і чарговае месца работы. Працоўнае лета працягваецца.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №54 ад 12.07.2019 г.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 

 

 

 

blind