1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

Шумилинский лесхоз (а это 249 человек!) встречает День леса

Прысвяцілі  жыццё  зялёнаму  свету  лесу
Людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё зялёнаму свету лесу, 15 верасня адзначаюць сваё прафесійнае свята. Дзень работнікаў лесу – гэта свята тых, хто саджае дрэвы, даглядае іх і ахоўвае, чыя прафесія звязана з нарыхтоўкай драўніны.

 

Дырэктар Аляксандр Лабынцаў і інжынер-лесапатолаг Антон Шабанаў абмяркоўваюць план правядзення санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў на тэрыторыі ляснога фонду.

У дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Шумілінскі лясгас” Дзень работнікаў лесу адзначаюць 249 чалавек, што працуюць тут. Сёння ў структуру лясгаса ўваходзяць 6 лясніцтваў, лесанарыхтоўчы пункт, майстарскі вытворчы ўчастак, лесапаляўнічая гаспадарка і гадавальнік. Рыхтуючыся да свята, дырэктар лясгаса Аляксандр Лабынцаў падлічвае, аналізуе, параўноўвае вытворчыя паказчыкі гэтага года з леташнімі. І застаецца задаволеным зробленым. “За студзень-жнівень сёлета выканалі лесааднаўляльныя работы на плошчы 124 гектары, не ўступілі мінулагоднім паказчыкам, – кажа Аляксандр Сяргеевіч. – Высечкі догляду ў маладняках склалі 330 га (109% да леташняга ўзроўню). Трэба адзначыць, што гэтыя віды работ займаюць асаблівае месца ў лясной гаспадарцы, бо калі не зрабіць якасны догляд, не будзе як след фарміравацца дрэвастой. А мы вырошчваем гаспадарча-каштоўныя пароды хвойных дрэў (елка і сасна)  і ліставых (дуб і ясень). Добра спрацавалі па лесанарыхтоўках: на рахунку 64 тысячы метраў кубічных драўніны (104% да такога ж перыяду мінулага года). Прычым мы знаходзім прымяненне розным відам драўніны – дзеля гэтага вя-дзем шматвектарную дзейнасць, адпрацоўваем адразу некалькі накірункаў і ў залежнасці ад кан’юнктуры рынка прымаем рашэнні. А каб яны былі для нас заўсёды прыбытковыя, пластычна рэагуем на рыначныя змяненні”.
У кастрычніку мінулага года на тэрыторыі лясгаса створаны майстарскі ўчастак, дзе змаглі дадаткова адкрыць 8 працоўных месцаў. Знайшлі новыя рынкі па збыце піламатэрыялаў. Калі летась пачыналі рэалізацыю драўніны ў краіны  Заходняй Еўропы (Латвію, Велікабрытанію), то сёлета аднымі з першых у лясной галіне рэспублікі пачалі асвойваць рынкі Украіны і Кітая. Па падліках эканамістаў, экспартная выручка склала 112 тысяч долараў.
Сёння ў лясгасе бачаць рэзервы павышэння рэнтабельнасці. У гэтым накірунку робяцца канкрэтныя крокі: блізкія да завяршэння будаўніча-мантажныя работы памяшкання для ўстаноўкі дрэваапрацоўчай лініі. Тут мяркуюць вырабляць  лесапрадукцыю на экспарт, а адходы перапрацоўваць у шчапу.
Сёння наш раён нельга ўявіць без Шумілінскага лясгаса – прадпрыемства, якое моцна стаіць на нагах, якое ў поўным аб’ёме забяспечвае дрывамі і камунгас, і паліўзбыт. Многія шумілінцы лічаць за шчасце ўладкавацца працаваць на гэтае прадпрыемства.
Напярэдадні прафесійнага свята Аляксандр Лабынцаў прасіў павіншаваць на старонках раённай газеты ўвесь калектыў і  пажадаць здароўя, дабрабыту і поспехаў у нялёгкай рабоце.
 
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №72 ад 13.09.2019 г.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 

 

 

 

blind