1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

Выкінуў смецце ў лес – атрымай штраф

Выкінуў смецце ў лес – атрымай штраф
Значны ўрон лесу наносіць смецце, якое пакідаюць (а часта і прывозяць спецыяльна) ў лясных масівах жыхары раёна. Многія людзі, не абцяжарваючы сябе пошукам смеццевага кантэйнера альбо званком ва УП ЖКГ пра неабходнасць прадаставіць тэхніку для вывазу смецця, пакідаюць цвёрдыя бытавыя адходы на ащтобусных прыпынках ці кідаюць яго ў лесе. Некаторыя робяць гэта мэтанакіравана.  Забруджванне лесу прычыняе ўрон прыроднаму асяроддзю і нараджае пагрозу экалагічнай бяспекі.

Забруджванне лесу адходамі прыводзіць да з’яўлення звалак. Размова ідзе пра рэшткі сыравіны, матэрыялаў, што ўтвараюцца пры правядзенні будаўнічых работ, тавары, якія згубілі свае спажывецкія якасці і г. д. Калі-нікалі справа даходзіць і да буйнагабарытнай тэхнікі накшталт тэлевізараў і халадзільнікаў.
А, між іншым, за ўказаныя дзеянні заканадаўствам прадугледжана адказнасць – адміністрацыйная і нават крымінальная.
Адміністрацыйнае пакаранне панясуць грамадзяне згодна з арт. 15.30 ч. 1.2 “Забруджванне лесу і іншай драўнінна-хмызняковай расліннасці” КаАП Рэспублікі Беларусь, якой для фізічных асоб прадугледжаны штраф у памеры да 20 базавых велічынь, г. зн. больш за 500 рублёў.
За забруджванне лесу прадугледжана і крымінальная адказнасць (арт. 275 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Забруджванне лесу, асяроддзя вырастання драўнінна-хмызняковай расліннасці”). Забруджванне лесу адходамі альбо іншым спосабам, здзейсненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, караецца грамадскімі работамі, ці штрафам, ці арыштам на тэрмін да 3-х месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3-х год з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю ці без пазбаўлення.
Суб’ектам злачынства можа быць асоба, якая дасягнула 16-гадовага ўзросту, а ў выпадку недасягнення асобай гэтага ўзросту адказнасць панясуць яе бацькі.
Хацелася б звярнуцца да жыхароў раёна з просьбай беражліва адносіцца да прыроды. Званок ва УП ЖКГ (у тым ліку і калі выклікаць транспарт для вывазкі смецця калектыўна) альбо паход да бліжэйшага смеццевага кантэйнера будзе каштаваць як для вас дзешавей, так і для будучага пакалення, якое будзе дыхаць свежым паветрам і ўжываць здаровыя дары лесу.
Аляксей ЛЯВОНАЎ,
інжынер па ахове і абароне лесу ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Надрукавана ў №77 ад 01.10.2019 г.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 

 

 

 

blind