1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

36 гектараў новага лесу пасаджана на Шуміліншчыне

36 гектараў новага лесу пасаджана на Шуміліншчыне

Як паведаміла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Шумілінскі лясгас” Людміла Доктарава, у рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Тыдзень лесу-2020” у нашым раёне было высаджана 36 гектараў новага лесу – саджанцаў і сеянцаў сасны, елкі і дубу больш за 120 тысяч штук, у тым ліку і елкі еўрапейскай з закрытай каранёвай сістэмай больш за 10 тысяч штук.

22

На пасадцы елкі – ляснічы Мішневіцкага лясніцтва Яўген Верамейчык і начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Кісялевіч.

Акрамя таго, падлічылі лесаводы Шуміліншчыны, падчас акцыі было прыбрана 8 кубічных метраў смецця.
У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй жадаючых прыняць удзел у акцыі было менш звычайнага. Актыўны ўдзел прынялі работнікі інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Кіраўніцтва Шумілінскага лясгаса дзякуе ўсім да падтрымку. Няхай расце новы лес!
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №27 ад 07.04.2020 г.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 

 

 

 

blind