1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

В Козьянском лесничестве идёт строительство лесной дороги

13-26062020

Ад Шавек да Фёдараўкі

Работнікі ДРБУ-204 на тэрыторыі Казьянскага лясніцтва будуюць лясную дарогу ад шумілінскай вёскі Шавекі да вёскі Фёдараўка на тэрыторыі Гарадоцкага раёна.

 

«Аб’ект для будаўніцтва быў выстаўлены на электронную пляцоўку, мы выйгралі інтэрнет-таргі, бо прапанавалі заказчыку, Шумілінскаму лясгасу, зрабіць дарогу за мінімальную суму, – расказаў дырэктар ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў. – Лясная дарога, працягласць якой складае 4 кіламетры 300 метраў, патрэбная для нарыхтоўкі і вывазкі драўніны. Кошт будаўніцтва – 570 тысяч рублёў».

Кожны дзень на лясной дарозе працуе да дзесяці чалавек. Гэта рабочыя, бульдазерысты, экскаватаршчыкі, вадзіцелі ДРБУ-204. Спецыяльна непадалёк ад Шавек адведзены пясчаны кар’ер – каб блізка было вазіць на дарогу грунт. Пясчана-гравійную сумесь пастаўляюць з Пятніцкіх, даламітавы шчэбень – з Рубы. Увогуле зараз для дарож-нікаў даволі напружаны і гарачы час: яны займаюцца і ямкавым рамонтам, і грэйдзіраваннем, і абкосам абочын. Тым не менш мяркуюць здаць дарогу да жніўня, як і прадугледжана планам.

Майстар ДРБУ-204 Дзмітрый Марозаў, які ў адказе за будаўніцтва лясной дарогі, расказаў, што зараз на аб’екце працуюць бульдозеры, аўтагрэйдэры, экскаватар-планіроўшчык, а таксама два-тры МАЗы, якія падвозяць шчэбень і пясок.  Згодна з планам у некалькіх месцах яшчэ кладуць і жалезабетонныя водапрапускальныя трубы,  дзякуючы якім нават пасля самых вялікіх дажджоў вада не будзе стаяць уздоўж дарогі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 

 

 

 

blind