1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

Шумилинский лесхоз прирастает молодыми кадрами

Адзін з самых маладых ляснічых

1-2

Ляснічы Обальскага лясніцтва Аляксандр Габец (справа) з памочнікам Уладзіславам Мельнічэнкам.

У снежні будзе тры гады як Аляксандр Габец працуе ляснічым Обальскага лясніцтва. Хаця знаёмства хлопца з Полацка з установай пачалося ў 2012 годзе, калі ён, навучэнец Полацкага ляснога каледжа, праходзіў тут вытворчую практыку. І тое, што апынуўся на Обальшчыне, зусім не стала для яго нечаканасцю – тут жыла бабуля, у якой Аляксандр у дзяцінстве часта адпачываў летам. У маі 2013 года А. А. Габец вярнуўся ў Обальскае лясніцтва дыпламаваным спецыялістам на пасаду памочніка ляснічага.
На сённяшні дзень Аляксандр Габец у лясгасе – адзін з самых маладых ляснічых, які, нягледзячы на гэта, дабіваецца разам са сваім калектывам годных вынікаў, выканання планаў і задач па лесааднаўленні, пастаўцы сыравіны ў дрэваапрацоўчыя цэхі, рэалізацыі дроў насельніцтву, падрыхтоўцы глебы пад пасадкі і інш.
Прызнаецца, што бярэ прыклад з вопытных і аўтарытэтных ляснічых Уладзіміра Мазейкі з Казьян і Сяргея Сцепанца з Мікалаева, выпрацоўвае свой стыль кіравання. І цяпер дакладна разумее, што не памыліўся ў выбары прафесіі. Яму цікава назіраць, як расце дуб, кожны дзень мае патрэбу адпраўляцца ў сасновы бор, які дае яму сілы, атрымлівае задавальненне ад таго, што бачыць, як расце пасаджаны сваімі рукамі лес. А яшчэ займеў самае любімае месца на тэрыторыі лясніцтва – там дзе Абалянка ўпадае ў Дзвіну. Што гэта? Яднанне з прыродай, інакш не назавеш.

Апублікавана ў №73 ад 18.09.2020 г.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 

 

 

 

blind