1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

Вопыт спатрэбіўся

Вопыт спатрэбіўся

32321

Старшы майстар участка Віктар Данілаў (справа) з брыгадзірам змены Дзмітрыем Кураленкам.

Віктар Пятровіч Данілаў мае за плячыма 44 гады працоўнага стажу. Перад выхадам на заслужаны адпачынак шмат гадоў адпрацаваў майстрам дрэваапрацоўчага цэха на «Ханзе-Хольц». Думаў, што на гэтым пастаўлена кропка ў яго працоўнай біяграфіі. Памыліўся. Аказалася, яго веды і прафесіяналізм спатрэбіліся лясгасу падчас адкрыцця вытворчага цэха па дрэваапрацоўцы. Пасля таго, як наладзіў новую лінію, прапанавалі пасаду майстра. Праз год В. П. Данілаў стаў старшым майстрам вытворчага ўчастка і наладзіў яшчэ адну лінію. І цяпер у яго падначаленні – два цэхі дрэваапрацоўкі з 22 падначаленымі. Прыёмка лесу, праверка якасці і аб’ёмаў піламатэрыялаў, адгрузка на экспарт і ўнутраны рынак, работа з насельніцтвам – з усімі абавязкамі спраўляецца.
Радуе старшага майстра, што прадукцыя цэхаў запатрабаваная, пра што сведчаць лічбы: калі два гады таму пачыналі з рэалізацыі 100 кубоў піламатэрыялаў, то зараз гэтая лічба дасягае 600-700.

Апублікавана ў №73 ад 18.09.2020 г.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 

 

 

 

blind