1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

Михаил Глушнёв: «Я работы не боюсь»

2-3

Працаваць на такім абсталяванні – задавальненне

Міхаіл Глушнёў задаволены працоўным месцам у лясгасе. Вось ужо другі год ён працуе тут станочнікам у вытворчым цэху дрэваапрацоўкі, куды паклікаў старшы майстар Віктар Пятровіч Данілаў, з якім у свой час працаваў на «Ханзе-Хольц». Хлопец ужо тады паказаў сябе старанным работнікам.


«Нагрузка і адказнасць, канешне, вялікія, але я работы не баюся, – шчыра прызнаўся рабочы. – Працаваць на такім сучасным абсталяванні – адно задавальненне. Хаця работа і патрабуе пастаяннай сканцэнтраванасці, дакладнасці рухаў, асцярожнасці. Цэх выпускае прадукцыю высокай якасці, еўрапейскіх стандартаў, якая ідзе выключна на экспарт, таму хібы і брак дапускаць нельга».
Міхаіл Глушнёў стараецца апраўдаць давер кіраўніцтва, ён цэніць увагу і падтрымку. Так, сёлета да навучальнага года лясгас аказаў мнагадзетнай сям’і фінансавую дапамогу на дваіх дзяцей-школьнікаў. Дарэчы, за час яго работы ў лясгасе сям’я Глушнёвых павялічылася – нарадзілася чацвёртае дзіця. А яшчэ Глушнёвы будуюць уласны дом. А гэта сведчыць пра тое, што сям’я адчувае фінансавую стабільнасць.
Апублікавана ў №73 ад 18.09.2020 г.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 

 

 

 

blind