Год начался с юбилейной даты

Год начался с юбилейной даты. Бывшему работнику — лесничему Николаевского лесничества, Заслуженному лесоводу Белорусской ССР — Курганову Владимиру Николаевичу исполнилось 85 лет. Почетное звание «Заслуженный лесовод Белорусской ССР» ему присвоено в 1987 году. В должности лесничего Николаевского лесничества Владимир Николаевич трудился около сорока лет.Чествовали юбиляра заместители руководителей организаций по идеологической работе Витебского ГПЛХО и Шумилинского лесхоза Михневич Мария Сергеевна и Докторова Людмила Сергеевна. Владимиру Николаевичу пожелали крепкого здоровья, бодрости духа, позитива и выразили слова признательности и благодарности за многолетний труд в лесной отрасли.

 

Заслужаны лесавод БССР Уладзімір Мікалаевіч Курганаў з вёскі Мікалаева Шумілінскага раёна ў першы дзень новага года адзначыў свой 85-гадовы юбілей.

Дзень нараджэння адзначаўся пад шапаценне вечназялёных елак і соснаў. Справа ў тым, што зараз Уладзімір Курганаў жыве ў Мікалаеве ў былым будынку мясцовага лясніцтва, пасля якога пачынаецца лес. Так што прачынаецца і засынае ён пад шапаценне дрэў, пад спевы птушак. А ўвогуле ў лясной гаспадарцы ён адпрацаваў 40 гадоў.

Уладзімір Курганаў расказаў пра вучобу ў Полацкім лясным тэхнікуме, у вузе, пра першыя працоўныя крокі — у 1961-м прыйшоў працаваць у Мішкавіцкае лясніцтва. Праз два гады Уладзіміра Мікалаевіча перавялі ляснічым у Мікалаеўскае лясніцтва, дзе ён і працаваў да выхаду на заслужаны адпачынак. Нарыхтоўка драўніны, ахова лесу, пасадкі дрэў і іх догляд — ды ці мала клопату ў ляснічага. У падначаленні былі 3 майстры, 12 леснікоў, 5 рабочых. Па выніках работы Мікалаеўскае лясніцтва з года ў год трапляла ў лідары, бо калектыў быў надзейны і згуртаваны — кожны разумеў, што ад яго старання залежыць поспех у цэлым.

Усё гэта Уладзімір Курганаў неаднойчы расказваў работнікам Шумілінскага ляс гаса, якія часта наведваюцца да свайго ветэрана. Прыехалі і падчас юбілею, каб у чарговы раз сказаць словы ўдзячнасці і шчырасці, уручыць падарункі. Віншавалі юбіляра намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Марыя Міхневіч і намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце Шумілінскага лясгаса Людміла Доктарава.

Уладзімір Курганаў ганарыцца сваёй прафесіяй і тым, што сваё працоўнае жыццё прысвяціў лесу. А для фотаздымка апрануў касцюм ляснічага — яго лічыць самым прыгожым у сваім гардэробе.

© РУП «Белорусская лесная газета» 

Дата публикации: 03.01.2023