1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

Моладзь. Конкурсы. Перамогі

Дзіцячая творчасць

У Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі прайшоў абласны конкурс па дрэваапрацоўцы, у якім прынялі ўдзел 20 навучэнцаў з устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі Віцебска і Віцебскай вобласці.
Навучэнцы Шумілінскага цэнтра дзяцей і моладзі Кірыл Кузняцоў і Павел Мацюшкоў (педагог Аляксандр Пціцкі) абышлі ўсіх сапернікаў у сваіх узроставых групах і занялі першыя месцы.


Хлопцы ўдзельнічалі ў тэарэтычным і практычным этапах конкурсу – трэба было вырабіць па свайму замыслу пано на тэму «Птушкі Беларусі». Акрамя гэтага, была арганізавана выстава творчых работ ўдзельнікаў, дзе былі прадстаўлены дэкаратыўныя талеркі, пано, рамкі, шкатулкі і іншыя экспанаты, выкананыя ў розных тэхніках разьбы па дрэве. Усё гэта ўлічвалася пры падвядзенні вынікаў у камандным заліку. Дзеці з ЦДіМ занялі агульнакаманднае другое месца.
Ларыса КІСЯЛЁВА.

Перамога на абласным этапе
На базе Глыбоцкага вопытнага лясгаса прайшло ўшанаванне пераможцаў і прызёраў абласнога этапа рэспубліканскага юніёрскага ляснога конкурсу «Квітней, мой лес!».

7-1

У ліку ўзнагароджаных ёсць і наша зямлячка Кацярына Сільвестрава, вучаніца Шумілінскай СШ №2. Кацярына стала пераможцай у намінацыі «Экалогія лясных жывёл». Пажадаем ёй поспехаў на рэспубліканскім этапе!
Алена КАРПУШЭНКА.

Яшчэ адным дыпломам папоўнілася скарбонка дасягненняў танцавальнага калектыва «Вясёлка» Шумілінскага РЦДіМ (кіраўнік Святлана Раманава).

Калектыў прыняў удзел у V Міжнародным адкрытым конкурсе мастацтваў для дзяцей і падлеткаў «ART KIDS», які прайшоў 23 мая на базе Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Я. Глебава. У ім прынялі ўдзел больш за 500 канкурсантаў ва ўзросце ад 3 год.
Калектыў «Вясёлка» стаў уладальнікам дыплома I ступені ў намінацыі «Эстрадны танец» ва ўзроставай катэгорыі 10-13 год (танец «Піраты Карыбскага мора»).
– Мы вельмі стараліся! І ў нас усё атрымалася! – падзяліліся ўражаннямі ўдзельнікі калектыву. – Для нас гэта было свята танца, творчасці і сяброўства! Адчувалі гонар, калі аб’явілі Шумілінскі раён.
Кіраўнік Святлана Раманава атрымала падзяку за актыўную пазіцыю, прафесіяналізм, творчы падыход да работы, падрыхтоўку дзяцей да конкурсу.
Узнагарода ад «АRT KIDS» – гэта яшчэ адно пацвярджэнне таго, што добрая работа заўсёды дае добрыя вынікі.
Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 ihunt logotip

ban na ohot

banner-portal-reitingovoi-ocenki