Ляснічы Казьянскага лясніцтва Уладзімір Мазейка стаў лаўрэатам звання «Чалавек года Шуміліншчыны».

Па выніках работы за 2019 год сямёра жыхароў Шуміліншчыны сталі лаўрэатамі звання «Чалавек года Шуміліншчыны». У іх ліку — ганаровы лесавод Беларусі Уладзімір Мазейка, ляснічы I класа Казьянскага лясніцтва ДЛГУ «Шумілінскі лясгас». Вядомы не толькі ў раёне, але і за яго межамі, Уладзімір Міхайлавіч сваёй нястомнай і плённай працай заслужыў павагу і пашану калег і землякоў. Так, летась за вернасць абранай прафесіі ён быў узнагароджаны знакам «30 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь». Сёлета за выніковую добрасумленную работу ўдастоены не менш ганаровага звання.

Пераможцам спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці Шумілінскага раёна стаў і калектыў лесанарыхтоўчага пункта «Шумілінскі» Шумілінскага лясгаса, які ўзначальвае Аляксей Валькоў.

Дата публикации: 12.03.2020