Наградами лучших работников отметили профессиональный праздник в Шумилинском лесхозе

Пашана і павага тым, хто клапоціцца пра лес

З нагоды Дня работнікаў лесу і 25-годдзя ўтварэння Шумілінскага лясгаса ў раённым цэнтры культуры прайшлі святочныя мерапрыемствы.

 

Са святамі калектыў Шумілінскага лясгаса павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Пушноў.

«У лясной гаспадарцы працуюць шчырыя і сумленныя людзі, дзякуючы працы якіх квітнеюць нашы лясы, – адзначыў намеснік дырэктара-галоўны інжынер Шумілінскага лясгаса Дзяніс Шаравараў. – Калектыў Шумілінскага лясгаса – зладжаны і спрацаваны. Нягледзячы на цяжкасці, мы дасягнулі значных поспехаў».

На ўрачыстасцях Ганаровая грамата Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь была ўручана машыністу тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта «Дрэтунскі» Аляксандру Сухарукаву, грамата Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь –вальшчыку лесу Мікіціхінскага лясніцтва Віктару Кірыдону, аб’яўлены Падзякі Міністра лясной гаспадаркі ляснічаму Обальскага вопытна-вытворчага лясніцтва Аляксандру Габцу і вальшчыку лесу Мікалаеўскага лясніцтва Пятру Хухракову.

Грамата Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яд-нання ўручана машыністу тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны лесапункта «Шумілінскі» Анатолю Чарнічэнку,

Падзякі генеральнага дырэктара Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання аб’яўлены вальшчыку лесу Обальскага вопытна-вытворчага лясніцтва Сяргею Качарагіну і трактарысту на падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу Казьянскага лясніцтва Аляксандру Чыжыкаву.

Памочніку ляснічага Трудаўскога лясніцтва Андрэю Кліменціёнку прысвоена класнае званне «Памочнік ляснічага 2-га класа».

Падчас урачыстасцяў Дзяніс Шаравараў адкрыў Дошку гонару Шумілінскага лясгаса, уручыў граматы і падзякі прадпрыемства лепшым працаўнікам.

Дапоўніў святочную атмасферу канцэрт артыстаў раённага цэнтра культуры.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Дата публикации: 20.09.2023