Питомник Шумилинского лесхоза в три раза увеличил посадки лесных культур

Питомник Шумилинского лесхоза в три раза увеличил посадки лесных культур

 Тэрыторыя ляснога гадавальніка – 14 гектараў. Ён падзяляецца на  тры аддзяленні:  пасяўное, школьнае і паравыя палеткі. Тут многа работы не толькі вясной. Зараз таксама вядзецца сяўба.

Хвойныя пароды высяваюцца спецыяльнай сеялкай, а ліставыя – уручную. Сем лесаводаў з вёдрамі ў руках, дзе знаходзіцца насенне клёну і ясеню, высяваюць яго ў загадзя нарэзаныя трактарам раўкі. Норма на дзень – сто пагонных метраў на стужцы з чатырох радкоў. Навічкам гэта заданне падасца вельмі цяжкім, але Валянціна Буціна, якая працуе ў гадавальніку з дзясятак гадоў, і яе шэсць калег спраўляюцца. «Пасеялі клён, бярозу, ліпу і ясень, – паказвае работніца, – усяго ліставыя пароды зоймуць 0,88 га».

Разам з лесаводамі ўвесь час на палетках начальнік пастаяннага ляснога гадавальніка Сяргей Басаў. Ён тут працуе шосты год і вельмі задаволены, што ёсць мажлівасць забяспечыць свой лясгас пасадачным матэрыялам, ды і прадаць саджанцы.

Полностью материал читайте в газете «Герой працы» №87 от 11.11.2022 г.

Дата публикации: 15.11.2022