1. Skip to Menu
  2. Skip to Content
  3. Skip to Footer>

В Шумилинском районе идёт инвентаризация лесов

Невычарпальны рэсурс лясоў

У аснове вядзення лясной гаспадаркі і лесакарыстання ў работнікаў лясной гаспадаркі ляжыць прынцып бесперапыннага, але неспусташальнага лесакарыстання. Прынцып заснаваны на штогадовым выкананні работнікамі лясгасаў мерапрыемстваў па лесакарыстанні і іншых відах работ строга ў аб’ёмах, разлічаных на падставе праектнай дакументацыі.

DSC 0100
Асноўным дакументам, які рэгламентуе работу прадпрыемства лясной гаспадаркі, з’яўляецца Праект лесаўладкавання. Ён для лесаводаў як настольнага кніга. Яго распрацоўваюць спецыялісты лесаўладкавальнага прадпрыемства на 10 год і вызначаюць штогадовыя аб’ёмы работ, месцы і спосабы іх правядзення.
Раз у дзесяць год у кожным лясгасе праходзіць базавае лесаўладкаванне. Яно ўключае сістэму інвентарызацыі і ўліку ляснога фонду, праектаванне мерапрыемстваў па забеспячэнні рацыянальнага, комплекснага выкарыстання лясоў, павышэнні эфектыўнасці вядзення лясной гаспадаркі, эфектыўным аднаўленні, ахове і абароне лясоў.
У Шумілінскім лясгасе апошні Праект вядзення лясной гаспадаркі быў распрацаваны на перыяд з 2013 па 2022 гады. Сёлета праходзяць палявыя работы, калі работнікі Віцебскага лесаўладкавальнага прадпрыемства вызначаюць межы, праводзяць інвентарызацыю ляснога фонду, вызначаюць высечкі галоўнага карыстання, прамежкавага, выбарачнага, санітарнага і г. д. Праектная дакументацыя пасля праходзіць у абавязковым парадку экспертызу і абарону праекта.
У выніку планамернай і мэтанакіраванай работы лесаводаў з 1998 года (год стварэння Шумілінскага лясгаса) палепшыліся асноўныя якасныя і колькасныя паказчыкі лясоў. Лясістасць Шумілінскага раёна блізкая да аптымальнай і складае 44%. У 1998 годзе гэты паказчык быў 38,8%. Лясоў на Шумі-ліншчыне і за апошняе дзесяцігоддзе стала больш – 10 год таму на тэрыторыі лясгаса налічвалася 78557 га лясоў, на пачатак 2021 года іх было 80576,2 га. Гэта прамое сведчанне бесперапыннага, але неспусташальнага карыстання лясным багаццем.
Галіна МІГЛАН,
начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Шумілінскага лясгаса.
Апублікавана ў №41 ад 01.06.2021 г.

Информация

Полезные ссылки

prezident
mlh

flower
sng214

bstu banner_214x117

 ihunt logotip

ban na ohot