С 12 июля 2021 г. введён запрет на посещение лесов в Шумилинском районе

У сувязі з устанаўленнем на тэрыторыі Шумілінскага раёна ІІІ класа пажарнай бяспекі і працяглым сухім і анамальна спякотным надвор’ем, адсутнасцю ападкаў, а таксама на падставе рашэння Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта №570 ад 19.08.2020 г. «Аб забароне наведвання лясоў Шумілінскага раёна» Шумілінскі лясгас паведамляе пра ўвядзеннне ЗАБАРОНЫ на наведванне лясоў на тэрыторыі Шумілінскага раёна з 12 ліпеня 2021 года да моманту зніжэння пажаранебяспечнай сітуацыі ў лясах.

На дадзены перыяд на тэрыторыі ляснога фонду ЗАБАРАНЯЕЦЦА:

  • уезд транспартных сродкаў на тэрыторыю ляснога фонду Шумілінскага раёна, за выключэннем лясных дарог, якія вядуць да населеных пунктаў ці культурна-аздараўленчых, турыстычных, рэкрэацыйных аб’ектаў;
  • развядзенне кастроў;
  • правядзенне работ, не звязаных з вядзеннем лясной гаспадаркі;
  • правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Удакладніць інфармацыю можна па : 5-16-13 (аддзел лясной гаспадаркі і лесааднаўлення Шумілінскага лясгаса), +375-29-810-48-32 (інжынер па ахове і абароне лесу).

Антон ШАБАНАЎ

інжынер па ахове і абароне лесу Шумілінскага лясгаса

Дата публикации: 17.08.2021